За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1386 новых пацыентаў з COVID-19

У Беларусі за суткі былі зарэгістраваныя 1386 новых пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ паставілі 273 659 асобам.

governor_tom_wolf_flickr_870x579.jpg


Выпісаныя за дзень 1800 чалавек. У цэлым ачунялі лічацца 263 368 чалавек, перадае REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ дзевяць пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцый, а ўсяго пандэмія забрала 1885 жыццяў.

У краіне зроблена ўжо 4,73 млн. тэстаў на каранавірус. у тым ліку 16 996 за мінулыя суткі.