За што падпісваюцца беларусы. ТОП-5 петыцый студзеня

Карыстальнікі платформы Petitions.by дамагліся забароны перасоўных заапаркаў і дэльфінарыяў у Беларусі. Мінпрыроды ўжо ініцыявала адпаведныя змены ў заканадаўстве. Якія яшчэ праблемы непакояць беларусаў? Каманда Petitions.by распавяла пра ТОП-5 петыцый студзеня.

24232799_2034539740123117_4505877757045416922_n.jpg


Будаўніцтва «прамой» дарогі паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі


У скарбонку цікавых фактаў пра Беларусь: калі звязаць Столінскі і Лунінецкі раёны прамой дарогай даўжынёй усяго 14 км, жыхары Давыд-Гарадка змогуць скараціць шлях да Мінска на 73 км або на 1,5 гадзіны. Так, такое бывае. Нават не ведаем, што тут выглядае больш неверагодным: тое, што 14-кіламетровая дарога здольная цалкам перакрыць 73-кіламетровы крук, або тое, што такой дарогі да гэтага часу няма. У любым выпадку неабходна звярнуць увагу ўладаў на праблему. За будаўніцтва дарогі падпісалася ўжо 805 чалавек, далучайцеся і вы!

a63cd7120f0f19eefd76e0d5a751311d.jpg

 

Забараніць будаўнічыя піраміды ў Беларусі

Гісторыя з жылым комплексам «Аркадзія» прадэманстравала, што папулярныя ў апошні час жыллёвыя аблігацыі — гэта звычайная будаўнічая піраміда і нічога больш. Камусьці шанцуе, а камусьці не вельмі. Калі вы не патрапілі ў лік шчасліўчыкаў, то можна застацца і без грошай, і без кватэры. Навідавоку недапрацоўка ў заканадаўстве, але хіба гэта можа служыць суцяшэннем для 640 сем'яў, якія замест наваселля атрымалі дзірку ад абаранка? За забарону падобных будаўнічых махінацый падпісаліся ўжо 435 чалавек. Вы таксама можаце пакінуць свой подпіс.

000181bb0a9ae6842c96ebb14c64916f.jpg

 

Ушанаваць памяць славутых беларусаў

На жаль, Беларускія ўлады нярэдка абыякава ставяцца ды гісторыі. Таму людзям даводзіцца самім ушаноўваць памяць вялікіх сыноў Беларусі. Зараз на сайце збіраюць подпісы адразу пад двума важнымі петыцыямі пра Гісторыю і памяць: за ўсталяванне помніка Алесю Адамовічу ў Глушы, дзе пісьменнік жыў і быў пахаваны, і за перайменаванне адной з цэнтральных вуліц Навагрудка ў гонар славутага беларуса Барыса Кіта. Давайце падтрымаем гэтыя ініцыятывы!

Мінскую гісторыю — на мінскія квіткі

І яшчэ адна петыцыя пра гісторыю: беларусы прапануюць пісаць на квітках грамадскага гарадскога транспарту цікавыя факты пра Мінск і нават гатовыя самі стварыць спіс такіх фактаў. Тут можна ўбачыць, як гэта рэалізавана ў Гомелі, І пакінуць подпіс у падтрымку ініцыятывы. 

f5e519c5c5546af86dec9684e9a5cc9e.jpg