За майку з «Пагоняй» збілі актывіста «Еўрапейскай Беларусі»
Сёння ў электрычцы Мінск - Маладзечна каля 11.30 паміж прыпынкамі Крыніца - Селівонаўка быў збіты актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арцём Чарняк.

На маладога чалавека, які быў у майцы з выявай герба «Пагоня», напала група з сямі чалавек. Твары нападнікаў закрывалі чырвоныя хусткі. Натоўп хуліганаў з крыкамі «бандэраўцы» наляцеў на пацярпелага і пачаў збіваць яго і людзей, якія сядзелі побач, затым злачынцы здзерлі майку з нацыянальнай сімволікай і выбеглі на прыпынку Селівонаўка.