Рахунак PayPal, праз які збіралі грошы на атрад «Пагоня», замарожаны
«Толькі што я атрымала ліст ад прадстаўніка PayPal, у котороя паведамляецца, што мой рахунак замарожаны. У тым ліку, на 180 дзён замарожаная ўся сума, якая знаходзіцца на ім. Гэта каля 1300 даляраў», — паведамляе ў сваім фэйсбуку Таццяна Елавая, якая займалася зборам сродкам.
Чаму так сталася? «Мы вельмі падазраём, што з боку ворага паступіла вялікая колькасць скаргаў на мой рахунак на прадмет нібыта вядзення нелегальнага бізнэсу і да т.п., у сувязі з чым
адміністрацыя вырашыла яго закрыць. Па крайняй меры, паведамленні на прадмет таго, што мой PayPal варта атакаваць, мы неаднаразова сустракалі на каларадскіх форумах».
Таццяна Елавая заклікае пакуль не пераводзіць грошы на рахунак. Аднак яна верыць, што сітуацыя будзе выпраўленая ў бліжэйшы час.
«Пагоня» — атрад беларускіх добраахвотнікаў, якія маюць намер ваяваць на Усходзе Украіны супраць сепаратыстаў.