Так званую ДНР на перамовах у Мінску прадстаўляе «віцэ-прэм’ер» Пургін?
Андрэй Пургін абвешчаны ў міжнародны вышук на запыт Службы Бяспекі Украіны яшчэ 19 красавіка. Ён з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў так званай Данецкай народнай рэспублікі.
Пра ўдзел прадстаўнікоў так званай Данецкай народнай рэспублікі ў паседжанні кантактнай групы, учора перадало агенцтва БелТА.
На кадрах з рэзідэнцыі «Заслаўе», дзе праходзілі перамовы, і якія паказаў у кароткім рэпартажы канал АНТ, заўважаны чалавек, знешне падобны да Андрэя Пургіна — так званага
віцэ-прэм’ера самаабвешчанай ДНР.
Сёння ў Мінску працягваліся перамовы ў справе ўкраінскага крызісу. Аднак статус іх, перадаюць афіцыйныя СМІ, параўнальна з учорашнімі быў ніжэйшым, паколькі 1 жніўня абмеркаванне вялося толькі на
роўні экспэртаў.