ЗША накіроўваюць украінскай арміі ваенны рыштунак
Злучаныя Штаты ў бліжэйшы час паставяць Украіне ваенны рыштунак на суму 8 мільёнаў даляраў, паведаміла ў пятніцу міністэрства абароны ЗША.
Украіне будуць прадастаўленыя БТР, грузавыя і патрульныя аўтамабілі, біноклі, прыборы начнога бачання і ваенныя катэры.
Пентагон таксама падрыхтаваў план падрыхтоўкі ўкраінскай нацыянальнай гвардыі, на ажыцьцяўленне якога ён запытаў 19 мільёнаў даляраў. У рамках плану, з пачатку наступнага году амерыканскія ваенныя
спецыялісты зоймуцца навучаннем чатырох рот нацыянальнай гвардыі Украіны.
Злучаныя Штаты пакуль устрымліваюцца ад пастаўкі Кіеву баявой зброі. Гэта пацьвердзіў у пятніцу прэс-сакратар Пентагону адмірал Джон Кірбі.
Аднак амерыканскія заканадаўцы заклікаюць Белы дом даць саюзнай дзяржаве, якая вядзе аперацыю супраць сепаратыстаў, якiя падтрымлiваюцца Расеіяй, «абарончае ўзбраенне», у тым ліку,
супрацьтанкавыя ракеты. У чацьвер Карл Левін, старшыня сенацкага камітэту па справах узброеных сілаў заявіў пра тое, што ўкраінская армія мае патрэбу ў зброі з тым, каб супрацьстаяць
«расійскай агрэсіі».