Беларускія МАЗы ўжо працуюць у зоне антытэрарыстычнай аперацыі

Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў распавёў у сваім фэйсбуку пра хаду антытэрарыстычнай аперацыі, адказаў на пытанні, звязаныя з вайсковымі дзеяннямі на ўсходзе Украіны.



vajskovy_maz.jpg

Сярод іншага, міністар піша: «Па беларускім МАЗе. Агулам замоўлена 52 адзінкі аўтатранспарту. Цягачы для артылерыі, платформы, грузавікі, кунгі. Частка тэхнікі ўжо працуе ў зоне АТА, а плацяжы за яе яшчэ не завершаныя. Заканчэнне камплектнай пастаўкі да 30 жніўня. Аплата па факце пастаўкі і выпрабаванняў. Сума кантракту — 43,17 млн грыўняў».
43,17 млн грыўняў на сёння складае 3,6 мільёнаў даляраў.

Раней Радыё Свабода паведамляла, што Вайсковая частка міністэрства ўнутраных спраў Украіны па выніках тэндэраў заключыла пагадненне на набыццё аўтамабіляў на агульную суму 39,74 млн. грн. Замоўлена 44 аўтамабілі на базе МАЗ рознага прызначэння — для перавозкі асабовага складу, а таксама цягачы. 

svaboda.org