Украінцы з боем перарэзалі дарогу Данецк—Горлаўка

Сілы ўкраінскай арміі з боем ўзялі Мар'інку і выйшлі на ўскраіну Данецка. Як перадаюць «Данецкія весці», пра гэта паведамілі відавочцы.



saldat_ua.jpg

Па іх словах, у выніку жорсткага баявога сутыкнення знішчаны два блокпасты баевікоў-тэрарыстаў у Мар'інцы.
«Іх разнеслі літаральна ў хлам», — адзначылі мясцовыя жыхары.
Баевікі перакідваюць падмацаванні з іншых раёнаў горада, у тым ліку і тэхніку.
Разам з тым працягваецца бой у Чырвонагораўцы, размешчанай некалькі ў баку і аб вызваленні якой кіраўніцтва РНБА заяўляла яшчэ некалькі гадзін таму.
Акрамя таго, відавочцы паведамляюць пра тое, што ўкраінскія войскі нанеслі раптоўны ўдар па сілах тэрарыстаў і занялі развязку «Данецк — Горлаўка — Славянск», на якой стаяў Ясінавацкі пост ДАІ.

УНІАН