У Адэсе з’явіцца помнік Валерыі Навадворскай
Адвакат расійскай дысідэнткі Валерыі Навадворскай Алег Спыну заявіў, што плануе увекавечыць яе памяць у Адэсе.

Праваабаронца Спыну расказаў, што сіламі грамадскіх дзеячоў сабралі 70 тысяч грыўняў на выраб манумента. Усталяваць помнік Спын прапануе ў парку імя Шаўчэнкі, на вуліцы Балковской, Аляксандраўскім
праспекце, Старабазарным скверы або на Грэчаскай плошчы.
Мэр Адэсы Генадзь Труханаў адобрыў гэты праект.
Нагадаем, Валерыя Навадворская памерла 12 ліпеня ў Маскве, ва ўзросце 64 гадоў.