Заблакаваны доступ да сайта «Камсамольскай праўды ў Беларусі»

Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага Андрэя Зельцэра. Гэта выклікала хвалю абурэння і абраз у праўладных тэлеграм-каналах.

komsomolskaya_pravda.jpg


Цяпер сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой. На яго месцы — стандартная заглушка Мінінфарма, піша «Наша Ніва».

Нагадаем, трагедыя здарылася днём на вуліцы Якубоўскага, 29. Сілавікі ўварваліся ў кватэру да мінчаніна Андрэя Зельцэра. Ён адкрыў па іх агонь са стрэльбы, па афіцыйнай версіі — застрэліў супрацоўніка КДБ, і быў забіты агнём у адказ.