У Мінску мужчына са стрэльбы застрэліў супрацоўніка КДБ, яго забілі ў адказ (ЖОРСТКАЕ ВІДЭА, 18+)
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну. Здарэнне адбылося па вуліцы Якубоўскага, 29 у Мінску, паведамляе «Наша Ніва».
Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў 32-гадовы айцішнік.
Таксама паведамляецца, што сілавікі адпрацоўвалі кватэры ў
рамках крымінальнай справы аб тэрарызме.
Сілавікі апублікавалі відэа моманту атакі на кватэру. З
відэа вынікае, што забіты здымаў усё на камеру ў сябе дома. На ім таксама
бачна, што ў кватэры была і жанчына. Што з ёю, не паведамляецца.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 (забойства
асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).
«Еўрарадыё», што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, са стрэльбы страляў супрацоўнік EPAM Systems.