Што вядома пра Андрэя Зельцера, пра якога кажуць нібы загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ
Крыніцы ў Epam ананімна пацвердзілі, што супрацоўнік з такім імем быў у кампаніі, піша «Свабода».
![8276b233_488b_44c9_9de4_609ed07a68d4_w1023_r1_s.webp 8276b233_488b_44c9_9de4_609ed07a68d4_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/8276b233_488b_44c9_9de4_609ed07a68d4_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сетцы Linkedin ёсць профіль супрацоўніка Epam Андрэя Зельцера. Паводле яго, Андрэй працаваў у кампаніі з 2016 года на пазыцыі цім-ліда. Таксама так указана, што ён скончыў Тэхнікум бізнесу і права ў 2013 годзе.
У Андрэя Зельцера ёсць профілі ў Інстаграм і Фэйсбук. Як можна меркаваць па ягоных пастах, ён актыўна займаўся спортам — фехтаваннем, а таксама ўдзельнічаў у забегах, у тым ліку трэйкавых.
Знаёмыя Андрэя напісалі, што ў яго ёсць жонка і сын.