«Вельмі добры хлопец». Што кажуць пра Андрэя Зельцэра сябры і суседзі

Днём у аўторак, 28 верасня, у Мінску на вуліцы Якубоўскага адбылася трагедыя. Сілавікі ўварваліся ў кватэру да мінчаніна Андрэю Зельцэру. Ён адкрыў па іх агонь са стрэльбы, па афицыйнай версіі — застрэліў супрацоўніка КДБ і быў забіты агнём у адказ.

screenshot_38.jpg


Пра загінулага сілавіка вядома толькі імя — Дзмітрый, у яго ёсць жонка і дзіцё. Пра загінулага мінчука — больш. Reform.by пагаварыў з суседзямі і знаёмымі Андрэя Зельцэра, каб больш даведацца пра мужчыну і яго сям'ю.

Як ужо вядома, Андрэю было 31 год, ён працаваў у Epam Systems і захапляўся спортам. Яго знаёмая Марына (імя зменена па яе просьбе) пазнаёмілася з Зельцэрам паўгода таму, яны разам займаліся фехтаваннем на шаблях некалькі разоў на тыдзень. Марына не бачыла навін пра Зельцэра да таго, як мы з ёй звязаліся. Даведаўшыся пра тое, што здарылася, дзяўчына была ў найглыбейшым шоку. Самога Андрэя яна апісвае як вельмі добрага і спагадлівага чалавека, які заўсёды ўсміхаўся.

«Андрэй — кандыдат у майстры спорту па фехтаванні на рапіры, але ў апошні час вельмі захапляўся шабляй. Я ведала, што Андрэй працуе айцішнікам, што ў яго ёсць жонка і сын, маленькі зусім яшчэ. Божа, я не веру ў тое, што адбылося», — дадае дзяўчына.

Марына пацвярджае, што на апублікаваным у праўладных тэлеграм-каналах відэа — Андрэй.

«Я яго пазнаю ўсюды, у яго вельмі запамінальная знешнасць. Там нават на 58-й секундзе электракуртачка — частка экіпіроўкі ў спорце па фехтаванні», — адзначае дзяўчына.

Трэнер Андрэя па фехтаванні адмовіўся ад каментароў. Калега Зельцэра, Яніна, таксама не пажадала шмат казаць.

«Ён быў вельмі добрым сябрам і калегам. Мы цяпер знаходзімся ў стане шоку і адмаўлення», — прызналася Яніна.

Дзіна знаёмая з Андрэем са школьных часоў, але не мела зносіны з ім шмат гадоў. Навіну пра здарэнне дзяўчыне скінулі іх агульныя знаёмыя. Дзіна прызнаецца, што спачатку думала, што апублікаванае відэа на дзяржканалах — пастаноўка, але пазней яна і агульныя знаёмыя даведаліся на відэа Андрэя.

«Мы з Андрэем жылі ў суседніх дамах ва Уруччы, знаёмыя былі па лакальнай раённай сетцы. Ён быў адным з адміністратараў. Займаўся фехтаваннем са школьных часоў. Ён быў вельмі спагадным. Калі трэба было нешта наладзіць, ён абавязкова дапамагаў. Андрэй вельмі добры хлопец», — кажа дзяўчына.

Instagram Андрэя Зельцэра

Instagram Андрэя Зельцэра


Ірына (імя зменена) пражыла па суседстве з Зельцэрамі пяць гадоў. Па яе словах, іх сям'я была не зусім звычайнай.

«Андрэй працаваў айцішнікам, Маша была хатняй гаспадыняй, яна скончыла курсы тэстыроўніцы і вучыла англійскую. Яны — звычайная прыемная сям’я. Андрэй ціхі і вельмі ветлівы, Маша ў іх сям’і руліла ўсім. У Андрэя бацька з інваліднасцю. Маша і Андрэй не хадзілі на пратэсты, часам ваду развозілі, часам дапамагалі людзям грашыма. Як і ўсе адэкватныя людзі, яны не былі задаволеныя сітуацыяй у краіне, але больш баяліся за свайго дзіцяці, асцерагаліся, што яго могуць забраць, таму нікуды не хадзілі», — кажа Ірына.

Яна падкрэслівае, што відэа з месца падзей не выклікае ў яе сумневаў, і тое, што адбывалася ў доме ў аўторак, яму адпавядае.

«На апублікаваным відэа сапраўды яны. Гэта кофта Машы і яе чахол на тэлефоне. Каля пад’езда з самай раніцы сёння дзяжурылі трое падазроных мужчын, мабыць, чакалі, пакуль Маша завядзе дзіця ў школу або на курсы. Яна яго ўсюды вадзіла, то ў Ратамку на конях катацца, то на нейкія курсы, пастаянна хвалілася яго поспехамі... Мы не чакалі наогул, што такое магло адбыцца. Але, мяркуючы па ўсім, усё гэта праўда. Ужо а 13.30 былі чутныя стрэлы ў пад’ездзе, дагэтуль міліцыя знаходзіцца ў кватэры Машы і Андрэя, у пад'езд нікога, акрамя жыхароў, не пускаюць», — распавяла суседка.

Выданне «Наша Ніва» таксама змагло звязацца з маці і цешчай Андрэя Зэльцэра. Маці адмовілася ад падрабязных каментароў, а цешча паведаміла, што яе дачка і жонка Андрэя, Марыя, цяпер затрыманая і знаходзіцца на Акрэсціна, ніякай інфармацыі ў сям'і няма. Маленькі сын пары падчас таго, што здарылася быў у школе, бабуля яго забрала. Жанчына кажа, што Андрэй — выдатны і вельмі добры, спакойны і разважлівы чалавек, «мара любой цешчы». Сваякі ў глыбокім шоку.