Андрэй Зельцэр легальна валодаў стрэльбай як паляўнічы
Андрэй Зельцэр, які, паводле афіцыйнай версіі, застрэліў учора супрацоўніка КДБ падчас спробы ператрусу, легальна валодаў стрэльбай у якасці паляўнічага.
![download_7_1.jpg download_7_1.jpg](/img/v1/images/download_7_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта сведчаць дадзеныя інфармацыйнай сістэмы паляўнічай гаспадаркі, у якой можна праверыць выплату дзяржпошліны на права палявання. Андрэй Зельцэр, паводле звестак сістэмы, апошні раз аплачваў яе 13 жніўня 2021 года, піша REFORM.by.
![srkni_1536x441.jpg srkni_1536x441.jpg](/img/v1/images/srkni_1536x441.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, перастрэлка адбылася ўчора пры спробе правесці ператрус у Зельцэра. Ён не адкрыў сілавікам. Яны выламалі дзверы. Калі супрацоўнікі ўварваліся ў кватэру, па іх быў адкрыты агонь. Стрэламі ў адказ яны забілі Андрэя Зельцэра. Ягоная жонка затрыманая. Ўзбуджаная крымінальная справа. Генпракуратура ўжо паспела правесці праверку па факце прымянення зброі супрацоўнікамі КДБ і прызнала іх дзеянні законнымі.