Стала вядома імя застрэленага ўчора супрацоўніка КДБ
Стала вядомая асоба супрацоўніка КДБ, забітага ў Мінску 28 верасня, перадае «Еўрарадыё».

Яго звалі Дзмітрый Федасюк. 5 чэрвеня яму споўніўся 31 год.
Федасюк захапляўся баявымі адзінаборствамі, удзельнічаў у трэйлах «Bison Race». Як раней паведамляў Следчы камітэт, у яго, як і ў Андрэя Зельцэра, засталіся жонка і малое дзіця.