Загінулага на Майдане беларуса ўзнагародзяць ордэнам Героя Нябеснай сотні

Загінулы 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева 25-гадовы жыхар Гомеля Міхаіл Жызнеўскі будзе ўзнагароджаны ордэнам Героя Нябеснай сотні.



mixail.jpg

21 лістапада, у гадавіну пачатку Еўрамайдана, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб прысваенні загінулым удзельнікам пратэсту («Нябесная сотня») звання Героя Украіны. Цырымонія прайшла на сустрэчы з сем'ямі забітых актывістаў.
Пры гэтым, як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Парашэнка ўдакладніў, што згодна з заканадаўствам гэтае званне нельга прысвоіць тром загінулым замежнікам, таму яны будуць узнагароджаны ордэнамі Героя Нябеснай сотні.
Раней рыхтаваліся дакументы на ўзнагароджанне Жызнеўскага пасмяротна ордэнам Свабоды, які з'яўляецца вышэйшай узнагародай для ня грамадзян Украіны.
БелаПАН