Заснавальніцы Press Club Belarus Юліі Слуцкай прад'явілі абвінавачанне

Заснавальніцы «Прэс-клуба» Юліі Слуцкай выставілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры, паведаміла «Еўрарадыё».

Юлія Слуцкая. Фота facebook.com/shura.s

Юлія Слуцкая. Фота facebook.com/shura.s


Юлія Слуцкая застанецца пад вартай мінімум да 22 лютага. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яе дачка Аляксандра.

Адвакаты заявілі хадайніцтва пра кампенсацыю сваякамі прычыненай шкоды.

Супрацоўнікаў "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую, Сяргея Альшэўскага, Алу Шарко, Сяргея Якупава, Пятра Слуцкага затрымалі 22 снежня. У іх кватэрах і на офісе адбыліся ператрусы. Справай займаецца Дэпартамент фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю. 

Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995-2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007-2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса ў Варшаве «Беларусь у фокусе».

Прэс-клуб Беларусь (Press Club Belarus) заснаваны ў 2011 годзе. У чэрвені 2014 года арганізацыя стала членам Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў. У лістападзе 2015 года ў Беларусі зарэгістравалі культурна-адукацыйную ўстанова «Прэс-клуб Майстэрні журналістыкі».

Прэс-клуб арганізуе прафесійныя дыскусіі, майстар-класы для журналістаў, адукацыйныя праграмы, займаецца даследаваннем кантэнту белаускіх медыя, у тым ліку дзяржаўных.

Паводле Еўрарадыё, baj.by