Затрымалі анархіста Сяргея Жардзецкага
Стала вядома пра затрыманне жыхара Мінска Сяргея Жардзецкага. Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён «займаўся распаўсюдам матэрыялаў, якія падахвочваюць да гвалту, навязваў свае радыкальныя погляды іншым карыстальнікам інтэрнэту».
Іншых падрабязнасцяў затрымання пакуль няма.