У Мінску затрымалі былую супрацоўніцу службы «Адно акно». Нібыта за перадачу асабістых даных сілавікоў
Праўладныя каналы паведамляюць пра затрыманне Святланы Бычкоўскай. У «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёну Мінска і перадала асабістыя даныя сілавікоў тэлеграм-каналам.
Жанчыне інкрымінавана ч.3 арт. 130 (распальванне расавай,
нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Ёй
пагражае да 12 гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.