Затрымалі Дзяніса Урбановіча, Віталя Трыгубава і Сяргея Мацкойця

Затрымалі лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, прэс-сакратара «Маладога фронту» Віталя Трыгубава і актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Сяргея Мацкойця, паведамляюць праваабаронцы.

Дзяніс Урбановіч. Фота Алены Ляшкевіч

Дзяніс Урбановіч. Фота Алены Ляшкевіч

У Ветку актывісты прыехалі з Гомеля і пайшлі ў кавярню, паведамляе euroradio.fm. Туды пад’ехалі чатыры машыны сілавікоў. Актывістаў даставілі ў аддзяленне міліцыі. Мацкойця адвялі асобна ад астатніх, бо ён нібыта абвешчаны ў вышук у Мінску.

Урбановіча і Трыгубава, як паведамляецца, спачатку пасялілі ў гатэль у Ветцы за кошт іх саміх, а праз некалькі гадзін забралі адтуль, адвезлі ў Мазыр і пасялілі ў іншы гатэль. Адтуль актывісты маглі тэлефанаваць знаёмым, але супрацоўнікі КДБ хадзілі следам за імі. Урэшце іх затрымалі, павялі ў Следчы камітэт, далі дзяжурнага адваката.

Следчы з Мазыра паведаміў сваякам Урбановіча, што яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 года. Між тым, па словах знаёмага, Урбановіч у той час быў у Лагойску.

Мацкойць кажа, што стаў ахвярай правакацыі: ён пазычыў знаёмаму грошы, а той пакінуў у заклад мабільнік. А пасля гэтага напісаў на Майкойця заяву ў міліцыю пра крадзеж.