Затрыманы кіраўнік «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка

Банкіра затрымалі яшчэ на пачатку тыдня.

photo_2022_03_06_12_57_39.jpg

Затрыманы кіраўнік «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка, паведамляе @nashaniva.
Фармальнай прычынай сталі падатковыя праблемы ў адной з ІТ-кампаній, дзе Касцючэнка з'яўляецца саўладальнікам. Аднак, па даных «Нашай Нiвы», у банкірскіх колах кажуць, што справа палітычная.
Выданне сцвярджае, што банкіра затрымалі на пачатку тыдня - выклікалі ў КДБ і не адпусцілі.