АУС-інфа: Сотні затрыманых на акцыях пратэсту ў Расіі

У нядзелю, 6 сакавіка, у гарадах Расіі адбываюцца мітынгі супраць вайны ва Украіне.

photo_2022_03_06_14_32_06.jpg

У Расіі затрымана амаль 700 чалавек, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць вайны ва Украіне ў нядзелю, паведамляе АУС-інфа. На адзін з мітынгаў прывезлі ваенны аркестр.
Дэманстрацыі прайшлі ў 26 расійскіх гарадах. Больш за 240 чалавек затрымана ў Новасібірску, як найменш 83 – у Краснаярску.
Усяго з пачатку ўварвання, паводле звестак актывістаў, у Расіі падчас пратэстаў супраць вайны было затрымана больш за 9 тысяч чалавек. У Санкт-Пецярбургу на акцыі пратэсту затрымалі карэспандэнта «Белсата» Пятра Іванова. Яго вязуць у аддзел паліцыі.