Паўднёвая Карэя ўвядзе санкцыі адносна Беларусі
З такой заявай выступіла МЗС краіны.
Паўднёвая Карэя ўвядзе экспартны кантроль адносна Беларусі за яе падтрымку ўварвання РФ ва Украіну.
З такой заявай выступіла МЗС краіны. Экспартны кантроль будзе прымяняцца аналагічна таму, які раней быў уведзены ў адносінах да Масквы і будзе тычыцца экспарту стратэгічных тавараў у Расію.
«Наш урад... сёння прыняў рашэнне ўвесці экспартны кантроль адносна Беларусі, зыходзячы з таго, што Беларусь фактычна падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.