Выйшаў на волю рэжысёр Андрэй Саўчанка

Але следства па яго справе працягваецца.

_5267015599240886570_121.jpg

Выйшаў на волю рэжысёр Андрэй Саўчанка, паведамляюць праваабаронцы. Аднак следства па яго справе працягваецца. У чым яго абвінавачваюць рэжысёра, па-ранейшаму невядома — Саўчанка пад падпіскай аб неразгалошванні.

Нагадаем, Андрэя Саўчанку затрымалі 23 лютага ў Мінску, проста на ганку тэатра БДУ «На балконе», дзе ён працуе.