Затрыманы Мікалай Дзядок (абноўлена)
Увечары 19 сакавіка затрыманы актывіст анархісцкага руха і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку «Вясна».
Двое супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным падыйшлі да хлопца на вуліцы Чайкінай, 16, калі той выйшаў з Новага драматычнага тэатру, і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП — "Дробнае хуліганства", нібыта за нанясенне надпісу на сцяну інтэрната. Потым хлопца затрымалі і даставілі ў Савецкі РУУС.
Дзяржурны ў РУСС кажа, што Міколу Дзядка да іх не дастаўлялі.
У Савецкім РУУС паведамілі, што Мікалай Дзядок быў затрыманы Маскоўскім РУУС і знаходзіцца на ІЧУ.
Ні ў ЦІП, ні ў ІЧУ, па словах дзяжурных, яго пакуль няма, піша тэлеграм-канал Правовая инициатива.
Дзяжурны ІЧУ пацвердзіў, што Дзядок знаходзіцца ў іх. Калі будзе суд — невядома. Максімальны тэрмін затрымання да суда — 72 гадзіны.
Мы працягваем сачыць за развіццём падзей.