Мікалая Дзядка судзяць за надпіс на сцяне мінскага інтэрнату. Абноўлена: вызвалілі!

Актывіста анархісцкага руху і журналіста «Новага Часу» Мікалая Дзядка затрымалі ўвечары 19 сакавіка. Бліжэй да ночы стала вядома, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, а затрымліваў яго супрацоўнік РУУС Маскоўскага раёна.

Мікалай Дзядок у судзе 20 сакавіка

Мікалай Дзядок у судзе 20 сакавіка

Днём 20 сакавіка Мікалая Дзядка наведала адвакатка. Яна паведаміла, што Міколу ставяць у віну абразлівы надпіс пра міліцыянтаў на вул. Чыгуначнай, зроблены яшчэ на пачатку лютага.

Па інфармацыі тэлеграм-канала MIKOLA, Мікалая Дзядка прывезлі ў Маскоўскага раёна пасля 16.00. Разглядае справу суддзя Таццяна Мотыль.

З матэрыялаў справы вынікае, што надпіс на інтэрнаце №1 "МАПІД" быў зроблены 2 лютага, а Дзядок прыехаў у Беларусь з Польшчы толькі 3 лютага. То-бок на момант з’яўлення надпісу Дзядка не было ў краіне.

Аднак сведка Юлія Бушлякова сцвярджае, што бачыла Дзядка і пазней пазнала яго па фота. Падчас допыту яна кажа, што бачыла Мікалая прыкладна ў 18.15, калі надпіс быў ужо намаляваны. Ён нібыта яе ўбачыў і адышоў да прыпынку ад парапета, дзе быў пах фарбы. Паводле яе слоў, Мікола адказаў, што чакае тралейбус. Калі яна вярнулася з інтэрната з вахцёрам, яго не было.

Затым адвакат Мікалая задае пытанне пра тое, якім чынам сведка давала паказанні.

Бушлякова: "Мне патэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі і паклікалі на гутарку і там паказвалі фота некалькіх людзей. Там я і пазнала Мікалая".

Яна сама ў міліцыю не звярталася і не бачыла, каб чалавек маляваў, бачыла яго спіну на парапеце. Яна не бачыла яго рукі, і што ён рабіў. Але ўпэўнена на 100%, што гэта Мікола. Ён быў у сіняй куртцы, у чорнай шапцы з белым пампонам. Відэа з камер яна не бачыла.

Наступным дапытваюць супрацоўніка міліцыі Янчанку, які складаў пратакол. Ён кажа, што заведзеная справа па паказаннях сведкі Бушляковой. Таксама ён рабіў запыт на відэа з камер, але яны былі якраз у гэты час на прафілактыцы.

Суд абвясціў перапынак, а пасля было прынятае рашэнне пра вяртанне справы. Судовае пасяджэнне скончанае, Міколу вызвалілі.

 Паводле spring96.org