Анархісты павіншавалі Мікіту Емяльянава з Днём народзінаў

Анархісту Мікіту Емяльянаву, асуджанаму на 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, спаўняецца 20 гадоў.


Актывісты сфатаграфаваліся з банерам Happy Birthday Nikita! І адправілі фатаграфіі палітвязню ў турму №8 у Жодзіна, дзе ўтрымліваецца палітвязень.


"Набліжаецца Дзень Волі, свята, які многія актывісты сустрэнуць у турэмных засценках. Мы заклікаем усіх неабыякавых грамадзян праявіць салідарнасць у гэты дзень з Мікітам і іншымі палітычнымі вязнямі, і адправіць ім лісты са словамі падтрымкі. Выяўляйце сваю салідарнасць з актывістамі, бо на іх месцы — можа аказацца кожны з нас!", — заклікаюць актывісты.
Нагадаем, прысудам суда Савецкага раёна Мінска ад 12 лютага 2020 года анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі асуджаныя на сем гадоў пазбаўлення волі кожны за псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах (арт. 341 КК), замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам (ч.1 арт. 14 ч. 2 артыкула 218 КК, ч. 2 артыкула 218 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, уражваючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3 КК).
У віну Емельянову і Комару ставілася закідванне лямпачкамі з фарбай фасада будынка Мінскага гарадскога суда ў верасні 2019 года і два эпізоды выкарыстання гаручай сумесі для падпалу дзвярэй следчага ізалятара ў кастрычніку 2019 года ў Мінску.
Агульная сума шкоды не перавысіла 145 рублёў і была пагашана.
Мікіта Емяльянаў не адмаўляў свайго ўдзелу ва ўсіх трох акцыях і заявіў, што мэтай яго дзеянняў было прыцягненне ўвагі да палітычных зняволеных у Беларусі, выказванне нязгоды з дзеючай сістэмай і рэпрэсіямі за свабоду меркаванняў.
Іван Комар адмаўляў свой актыўны ўдзел у акцыях і заяўляў аб ужыванні да яго жорсткага абыходжання і ціску на яго прадстаўнікамі ГУБАЗіК МУС і іншымі асобамі з мэтай напісання яўкі з павіннай.
Праваабаронцы прызналі Емяльянава і Комара палітвязнямі. У прыватнасці, на той падставе, што яны былі асуджаны да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным учыненаму.
Падтрымаць палітвязняў можна, напісаўшы ім лісты на адрас: 222160, Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, СТ-8.