Праваабаронцы знялі фільм пра анархістаў Емяльянава і Комара (відэа)

Фільм «14. Крымінальная справа Емяльянава і Комара» распавядае пра абставіны справы, парушэнні на папярэднім следстве і пра асобы асуджаных.

komem_1_1.jpg

Нагадаем, 12 лютага 2020 года суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара да 7 гадоў пазбаўлення волі кожнага. Хлопцаў асудзілі за псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах (арт. 341 КК), замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам (ч.1 арт. 14 ч. 2 артыкула 218 КК, ч. 2 артыкула 218 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, уражваючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3 КК).
У віну Емяльянаву і Комару ставілася закідванне лямпачкамі з фарбай фасада будынка Мінскага гарадскога суда ў верасні 2019 года і два эпізоды выкарыстання гаручай сумесі для падпалу дзвярэй следчага ізалятара ў кастрычніку 2019 года ў Мінску.
Агульная сума шкоды не перавысіла 145 рублёў і была пагашана.
 Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала іх палітычнымі вязнямі.


12 сакавіка стала вядома, што анархістаў этапавалі ў Жодзіна ў следчую турму №8. Падтрымаць палітвязняў можна, напісаўшы ім лісты на адрас: 222160, Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, СТ-8.