Анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара этапавалі ў жодзінскую следчую турму № 8
Як паведамляе група ў Фэйсбуку dissidentby гэта магло адбыцца ў выніку шырокай кампаніі падтрымкі з боку сутаварышаў і грамадскасці.

«У чарговы раз рэпрэсіўная сістэма паказала сваю слабасць і нізасць, спрабуючы адпомсціць і хоць неяк напаскудзіць анархістам, якіх пішуць лісты і рэгулярна падтрымліваюць матэрыяльна. Асаблівы галаўны боль дыктатуры — прынцыповая і ўпэўненая пазіцыя Мікіты Емяльянава, які ўстойліва пераносіць усе нягоды зняволення» — адзначана ў заяве.
Чытайце таксама:
Сем год турмы за паўтара рублі