Затрыманы шэраг топ-менеджараў «Беларусбанка»?
Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманыя шэраг топ-менеджараў ААТ «АСБ Беларусбанк», у тым ліку выканаўчы дырэктар Анатоль Багавік. Гэтыя звесткі неафіцыйна пацвердзілі ў фінансавай установе.

Суразмоўца агенцтва Белапан сказаў, што супрацоўнікі банка даведаліся пра гэта ў канцы мінулага тыдня. Атрымаць каментарый у праваахоўных органах, у прыватнасці ў КДБ, пакуль не ўдалося.
Нагадаем, 15 чэрвеня гэтага года на месцы злачынства пры атрыманні хабару ў 14 тыс. долараў ЗША супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Генадзь Гаспадарык.
Мяркуецца, што новыя затрыманні звязаныя менавіта са справай Гаспадарыка.