Затрыманы журналіст «Трыбуны» Дзмітрый Руто. Яго абвінавачваюць у незаконным пікетаванні
Сёння раніцай у Мінску затрыманы журналіст спартыўнага партала Tribuna.com Дзмітрый Руто. Падставы для затрымання — у аўто Дзмітрыя быў футбольны шалік, на якім прысутнічаюць белыя і чырвоныя колеры, паведамляе «Трыбуна».
Журналіста абвінавачваюць у незаконным пікетаванні па артыкуле
24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях («Парушэнне парадку
арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Дадзены артыкул
прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, грамадскіх работ або арышту.
Журналіст дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Мінска, складаецца
пратакол.