Затрыманая рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік
Яе выклікалі да ўчастковага, Ірына прыйшла ў пастарунак, дзе яе і затрымалі. Таксама супрацоўнікі міліцыі маюць намер правесці агляд у Ірыны дома, піша БАЖ.
![novik.jpg novik.jpg](/img/v1/images/novik.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, 30 мая быў затрыманы Аляксей Шота, галоўны
рэдактар Hrodna.life. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд
экстрэмісцкіх матэрыялаў. У кватэры, дзе прапісаны Аляксей Шота, сілавікі правялі
агляд. У яго вынялі ноўтбук, тэлефон, тры старыя жорсткія дыскі і бчб-парасон.