Затрыманых за плакат «Смерць крамлёўскім акупантам» будуць судзіць
Напрыканцы ўчорашняга шэсця з нагоды Дня Волі ў Мінску былі затрыманыя 5 асобаў з «Еўрапейскай Беларусі», якія падчас шэсця неслі плакат з надпісам «Смерць крамлёўскім акупантам».

Максіма Вінярскага, Сяргея Мацкойця, Алену Лазарчык, Уладзіслава Бародку, Леаніда Кулакова затрымалі на вуліцы Багдановіча каля дому актывісткі Юліі Сцяпанавай. Маладых людзей пасадзілі ў бус бардовага колеру без нейкіх азначэнняў, і павезлі ў невядомым кірунку. Як потым высветлілася, іх даставілі ў Завадскі РАУС.
Леаніда Кулакова, Сяргея Мацкойця, Алену Лазарчык, Уладзіслава Бародку праз некаторы час адпусцілі. На Максіма Вінярскага і яшчэ аднаго хлопца з Маладзечна, паводле словаў Юліі Сцяпанавай, склалі
пратакол за хуліганства, і пакінулі на ноч у РАУСе. Сёння адбудзецца суд над актывістамі.