Лёс затрыманых удзельнікаў Дня Волі–2014
Позна ўвечары 25 сакавіка, прыкладна ў 22-30, з Заводскага РУУСа Менска былі адпушчаныя актывісты “ЕўраБеларусі” Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Максім Вінярскі застаўся ў РУУСе.

Таксама без складання пратаколаў адпусцілі з Савецкага РУУС Менска актывістаў “Маладога фронту” Зміцера Дразда і Станіслава Рачкеля. За непаўнагадовым Вікратам Кашкевічам прыехалі ягоныя бацькі.
Дагэтуль не вядомы лёс затрыманага Аляксея Маркоўскага. Праваабаронцы спрабуюць высветліць ягонае месцазнаходжанне.