Заўтра будзе суд над арганізатарам Марша недармаедаў у Слоніме Віктарам Марчыкам
Віктара Марчыка схапілі літаральна праз гадзіну пасля акцыі, на якой старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі абяцаў нікога не караць за ўдзел у мерапрыемстве.

Сярод тых, хто арыштоўваў Віктара Марчыка быў намеснік начальніка Слонімскага РАУС Вадзім Шчурскі, паведамляе racyja.com
Цяпер Віктар Марчык знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле апошняй інфармацыі, яго ў панядзелак, 20 сакавіка, будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынку ў Слоніме.