З'явілася магчымасць рабіць грашовыя пераводы ў мінскае СІЗА №1 праз інтэрнэт-банкінг
Раней у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску пераводы дасылаць можна было толькі з пошты.

СІЗА №1 у Мінску. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Цяпер дапамагаць вязням стала прасцей, паведамляюць праваабаронцы.
На атрыманыя грошы вязні змогуць замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, ежу, канверты, паперу і іншыя неабходныя рэчы.
Рэквізіты для пераводаў на «Валадарку»:
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000BIC: BAPBBY2XУНП: 100744291
Дадаткова трэба будзе пазначыць адрас утрымання зняволенага(-ай): СІЗА №1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2; яго/яе імя і прозвішча; вашы імя і прозвішча; суму, якую жадаеце перавесці. Паводле праваабаронцаў, грошы вязням даходзяць на працягу некалькіх сутак.