Марыя Калеснікава ў калоніі плануе атрымліваць вышэйшую адукацыю

Марыя Калеснікава ў гомельскай калоніі пакуль знаходзіцца ў каранцінным атрадзе з пяці чалавек. Пра гэта распавёў DW адвакат палітвязня Уладзімір Пыльчанка.

kolesnikova_znak_sud_1.jpg


— Яна сама ў парадку, як заўсёды бадзёрая, з чырвонай памадай, смяецца, усміхаецца, — распавёў Пыльчанка. — Цяпер яна з людзьмі — каля дзесяці месяцаў яна была ў камеры-адзіночцы і не мела магчымасці мець зносіны з людзьмі, акрамя сваіх адвакатаў, рэдкіх сустрэч з бацькам і службовымі асобамі ў СІЗА. Цяпер яна знаходзіцца ў атрадзе з пяці чалавек, гэта атрад № 8, каранцінны. Як яна распавядала, атмасфера вельмі станоўчая, смяюцца, весяляцца — нармальная атмасфера з пункту гледжання Марыі, — кажа Пыльчанка.
Паводле яго слоў, этап прайшоў досыць хутка — ён доўжыўся менш за суткі. Марыя ў каранціне будзе знаходзіцца не больш за 14 сутак, затым яе павінны перавесці ў звычайны атрад. Пакаранне яна будзе адбываць на агульных умовах, працуючы ў калоніі.
У калоніі Калеснікава хоча атрымаць вышэйшую адукацыю. Такая магчымасць прапісана ў заканадаўстве, расказвае адвакат.
— Ёсць дзве ВНУ, якія могуць даваць адукацыю. < ... > Вядома, яна з цікавасцю паставілася да гэтай ідэі, і сама будзе шукаць інфармацыю, што за ВНУ і якім чынам [паступаць туды].
Адвакат таксама распавёў, што апеляцыю на прысуд яны ўжо падавалі — другая судовая інстанцыя пакінула яго без змен. Калеснікава з адвакатамі плануе абскардзіць прысуд і далей, выкарыстоўваць усе «легальныя механізмы для яго адмены».