У Беларусі яшчэ 9 новых палітвязняў — на іх абразіліся ўлады
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек. Усе яны былі пазбаўленыя волі за абразу прадстаўнікоў улады.
Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць асобаў, пазбаўленых волі за “абразу прэзідэнта”, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і за знявагу дзяржаўных сімвалаў:
1. Аляксандр Гаўрыленка асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады – абразлівыя каментары ў сацсетках ў адрас супрацоўніка КДБ Д.Федасюка, забітага подчас уварвання ў кватэру А.Зельцара, да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу;
2. Аляксандр Нікалаеў асуджаны па арт. 368, 369, 391 КК за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
3. Сяргей Васільеў асуджаны па арт. 367 КК за паклеп на А.Лукашэнку да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
4. Андрэй Каваленка асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
5. Мікалай Яромскі асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
6. Сяргей Сак асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
7. Вячаслаў Смірноў асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
8. Наталля Васілевіч узята пад варту па абвінавачванні па арт. 368, 369 КК за абразу А.Лукашэнкі і службовай асобы;
9. Ягор Леўчык узяты пад варту па абвінавачванні па ч.1 арт. 342, ч.1 арт.368, арт. 369 і 391 КК за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі, удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.
У сувязі з гэтым праваабаронцы адзначаюць, што лічаць пераслед і пазбаўленне іх волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі