Палітвязня Аляксея Кудзіна этапавалі ў Шклоў
Байца ММА Аляксея Кудзіна, прысуджанага да двух з паловай гадоў калоніі, этапавалі ў Шклоў, распавёў адвакат.

Палітвязня Аляксея Кудзіна, шматразовага чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, прысуджанага да двух з паловай гадоў калоніі за збіццё міліцыянтаў у жніўні 2020-га, этапавалі ў Шклоў.
Гэтая папраўчая калонія мае не толькі спартыўны гарадок, але і першай з беларускіх выпраўленчых калоній адкрыла інтэрнэт-краму для асуджаных.

