«Зрабі Match! з легендай!» Што такое пісьменніцкі ціндар?
Асветніцкі праект Wir.By да 14 лютага прэзентуе «Пісьменніцкі ціндар». Культавыя беларускія літаратары ХХ стагоддзя зарэгістраваныя на знакамітым прыкладанні для знаёмстваў — што яны вам напішуць? Слоганам «Ціндара» з’яўляецца «Match. Chat. Meet.» У спецыяльным дадатку вы зможаце заматчыцца з любімым пісьменнікам і атрымаць ад яго «пікап-лайн».

Галоўны рэдактар Wir.By Марыя Бадзей адзначае:
— Беларуская літаратура складалася жывымі людзьмі, якія кахалі, расчароўваліся і расчароўвалі, маглі выглядаць смешнымі і пафаснымі і пісалі класныя радкі «пад уладай пачуццяў». Спрабуем паказаць, як гэта магло б выглядаць цяпер.
У «Пісьменніцкім ціндары» вы
знойдзеце Багдановіча, Янішчыц, Караткевіча, Чарота, Дубоўку, Мрыя, Буйло,
Стральцова, Арсенневу і многіх іншых.
Праходзьце па спасылцы: https://tinder.wir.by
Дзяліцеся паведамленнямі ад любімых пісьменнікаў са сваімі сябрамі!