ЗША папярэдзілі аб небяспецы сваіх грамадзян у Беларусі праз ваенную актыўнасць Расіі
Амбасада ЗША папярэдзіла сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Беларусі, заклікаўшы праявіць пільнасць, пазбягаць дэманстрацый і мець планы ад'езду ў сувязі з ваеннай актыўнасцю Расіі ля межаў Украіны.
Амбасада ЗША нагадвае грамадзянам ЗША аб неабходнасці праяўляць павышаную дасведчанасць і пільнасць у адносінах да палітычнай і ваеннай напружанасці ў рэгіёне. Паведамленні аб далейшай незвычайнай ваеннай актыўнасці Расіі паблізу ад межаў Украіны, у тым ліку мяжы з Беларуссю, працягваюць паступаць. Грамадзянам ЗША рэкамендуецца пазбягаць публічных дэманстрацый і рэгулярна пераглядаць магчымыя планы ад'езду ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Узровень рэкамендацыі па паездках для Беларусі знаходзіцца на ўзроўні «4: Не падарожнічаць» з-за адвольнага прымянення законаў і рызыкі затрымання, а таксама з-за COVID-19 і звязаных з ім абмежаванняў на ўезд.
Амбасада ЗША рэкамендуе сваім грамадзянам прачытаць інфармацыю аб Беларусі, сачыць за навінамі ў мясцовых СМІ; пазбягаць натоўпаў; скласці план на выпадак непрадбачаных абставін, каб сысці ў выпадку надзвычайнай сітуацыі і інш.