Павел Усаў: Расія наносіць прэвентыўны ўдар

Палітолаг Павел Усаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку аналізуе павестку расійскіх СМІ адносна Украіны.

krymr.com

krymr.com

«Расійскія СМІ пачалі інфармацыйнае суправаджэнне магчымых ваенных дзеянняў ва Украіне. З усіх каналаў, ва ўнісон, гучыць дакладная і адзіная ўстаноўка: Украіна рыхтуе ваенную аперацыю на Данбасе. Кіеў засяроджвае ўзброеныя сілы, іх разведгрупы выкрадаюць вайскоўцаў ДНР і ЛНР і г.д.
Акрамя гэтага, працягвае праходзіць засяроджванне войскаў НАТА (40 тыс., на мяжы з Беларуссю).
Як правіла, такі інфармацыйны дыскурс з'яўляецца дастаткова ясным псіхалагічным сігналам (апрацоўка ўласнага насельніцтва) перад пачаткам баявых дзеянняў, служыць ідэалагічным апраўданнем для ўласнай агрэсіі (міратворчай аперацыі).
Нешта падобнае было падчас ажыццяўлення анэксіі Крыма, калі дзясяткі аўтобусаў з баевікамі "Правага сектара" [ехалі] выразаць рускае насельніцтва.
Логіка такая: Расія для таго, каб прадухіліць "агрэсію" Украіны і гуманітарную катастрофу, наносіць прэвентыўны ўдар па суперніку для абароны мірных жыхароў.
У такіх абставінах як мінімум Масква афіцыйна ўвядзе свае войскі ў ДНР-ЛНР, з магчымым наступам на іншых участках» — піша Павел Усаў.