Украіна аспрэчыла паўнамоцтвы дэлегацыі Расіі ў ПАРЕ
Прапанову Украіны аспрэчыць паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі падтрымалі Латвія, Літва, Эстонія, Грузія і Польшча, паведамляе korrespondent.net.
У Страсбургу (Францыя) у панядзелак, 24 студзеня, пачалася зімовая сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Рашэнне пра паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі прымуць 26 студзеня.
Падчас працэдуры праверкі паўнамоцтваў нацыянальных дэлегацый, Украіна і краіны групы Baltic plus — Латвія, Літва, Эстонія, Грузія і Польшча — аспрэчылі паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі. Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчаранка.
«Паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы паспяхова аспрэчаныя! Пры 30 неабходных галасах мы набралі 49», — напісаў ён у тэлеграм.
Далей у ПАСЕ будзе падрыхтаваны даклад пра паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі. Чакаецца, што рашэнне будзе прынятае 26 студзеня.
«Таксама ўкраінская дэлегацыя аспрэчыла паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі яшчэ і па працэдурных падставах — бо расійскі парламент абраны галасамі, у тым ліку акупаванага Крыма і жыхароў Данбаса. За гэта прагаласавалі 47 дэлегатаў ПАРЕ пры неабходных 10», — паведаміў Ганчарэнка.