Заходнія палітыкі назвалі акупацыяй увядзенне расійскіх войскаў у Беларусь
Еўрапейскія дэпутаты і амерыканскія кангрэсмены назвалі акупацыяй увядзенне войскаў Расіі ў Беларусь. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўкраінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Дэпутаты парламентаў Украіны, Бельгіі, Эстоніі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Іспаніі, Еўрапарламента і кангрэсмены ЗША ў сумеснай заяве засведчылі, што ўвядзенне войскаў РФ у Беларусь ставяць пад пагрозу бяспеку Украіны, Польшчы і Літвы, а таксама можа быць планам маючай адбыцца акупацыі Беларусі.
Парламентарыі заклікалі ўзняць гэтае пытанне падчас дыялогу паміж ЗША, ЕС і Расіяй.

«Масква выкарыстоўвае Беларусь у сваіх мэтах, а дапамагае ёй у гэтым нелегітымны прэзыдэнт Лукашэнка. Гэта зусім недапушчальна! Заклікаем міжнародную супольнасць адрэагаваць на такія дзёрзкія дзеянні», — напісаў Аляксей Ганчарэнка.