Звальняюць актрысу Гродзенскага драмтэатра

Артыстка Гродзенскага драматычнага тэатру Елізавета Мілінцэвіч грала ў нядзельным спектаклі, які спынілі праз затрыманне акцёраў тэатру сілавікамі ў балаклавах. Сёння Свабодзе стала вядома, што праз адмову пісаць тлумачэнні пра сарваны спектакль Елізавету Мілінцэвіч звольнілі.

img_7340_1.jpg


Елізавета адмовілася пісаць дырэктару тлумачэнне, ці была яна ініцыятаркай зрыву спектаклю.


Свабодзе стала таксама вядома, што ўвечары 22 жніўня з артыстамі драмтэатру хоча сустрэцца новы старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік.