Звольненаму пажарнаму людзі прапаноўваюць кватэры

Па кантракце Максім Сташулёнак павінен вызваліць жыллё, дзе ён жыве з сынам і цяжарнай жонкай, на працягу 3 дзён. Ён будзе аспрэчваць сваё звальненне ў судзе, паведамляе www.kp.by.

wx720__1__1.webp

Камандзір аддзялення ПАВЧ №2 Фрунзенскага аддзела Максім Сташулёнак выйшаў з адпачынку 8 жніўня і раніцай пачуў, як яго калег адпраўлялі здымаць бел-чырвона-белыя сцягі па двух адрасах: на вуліцы Жыновіча і Галубка ў Мінску. Па словах выратавальніка, гэта была размова паміж супрацоўнікамі.

— Падчас адпачынку я чытаў? што ратавальнікі здымаюць бел-чырвона-белыя сцягі. І, вядома, лічу, што гэта не тое, чым павінны займацца байцы МНС. Цяпер з-за гэтага ў бок супрацоўнікаў ідзе шмат негатыву. І вось, калі пачуў размову маіх калегаў — унутры мяне ўсё закіпела. Я напісаў паведамленне ў агульны тэлеграм-чат Фрунзенскага раёна, каб жыхары паспелі зняць свае сцягі да прыезду МНС, — распавядае «Камсамолцы» Максім.

У выніку людзі так і зрабілі, а Максіма Сташулёнка ў гэты ж дзень выклікалі да начальства, паказалі скрыншот яго паведамленні ў чаце тэлеграма. Ад выратавальніка запатрабавалі напісаць тлумачальную з фармулёўкай, што ён нібыта «раскрыў службовую дакументацыю». Але Сташулёнак адмовіўся. Тады яму прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні, а інакш прыгразілі "звольніць па артыкуле".

— Мяне знялі з дзяжурства, але я не змог адразу пайсці дадому — там мяне чакала мая цяжарная жонка Ульяна і маленькі сын. Яна ведала пра маю пазіцыю і стаўленне да таго, што адбываецца. Але ўсё роўна я не ведаў, як ёй паведаміць аб звальненні. Чатыры гадзіны рашаўся вярнуцца дадому. Калі пад'ехаў да хаты, людзі ўжо сабраліся ля пад'езда. Яны спявалі песні і крычалі лозунгі ў знак салідарнасці. Для Ульяны купіў букецік кветак. Калі зайшоў у кватэру, жонка спытала: "Пра цябе?". Я пацвердзіў і сказаў, што раніцай будзем вырашаць, што рабіць далей, — распавядае Максім.

10 жніўня Максіма звольнілі за парушэнні двух пунктаў кантракту: «дыскрэдытацыя асобы работніка МНС і выдаванне інфармацыі не для агульнага карыстання".

— Буду аспрэчваць сваё звальненне ў судзе. Валанцёры ўжо знайшлі адваката, які будзе працаваць са мной бясплатна. Я не лічу, што ў чымсьці вінаваты — нічога супрацьзаконнага не рабіў. Цяпер мой адвакат рыхтуе дакументы. На шчасце, пакуль суд не вынесе рашэння, мяне і сям'ю не змогуць выселіць са службовай кватэры. Магчыма, мяне яшчэ адновяць на службе, — кажа Сташулёнак.

 

Жонка Максіма Ульяна чакае другое дзіця. Фота: асабісты архіў.

Жонка Максіма Ульяна чакае другое дзіця. Фота: асабісты архіў.


Максім уражаны спагадлівасцю беларусаў, якія літаральна за дзень ужо прапанавалі яму дзясяткі варыянтаў жылля. — Мяне засыпалі паведамленнямі ў сацыяльных сетках з прапановамі  дапамагчы. Людзі прапаноўвалі пераехаць жыць да іх бясплатна: хтосьці прапаноўваў падсяліцца, хтосьці даваў у распараджэнне кватэру, былі прапановы нават пераехаць у катэдж за горадам. Пакуль ідзе судовы працэс, пытанне не актуальнае. Але я ўсё роўна вельмі ўдзячны за дапамогу. Сам нікуды не збіраўся пісаць, але мае калегі — хлопцы гарачыя — вось і паведамілі пра маю сітуацыю людзям, — распавядае Максім.

Паводле www.kp.by