Уначы ў Жлобіне з'явіўся імправізаваны БЧБ-сцяг са стужак
У Жлобіне ноччу на ажыўленым участку 17-га мікрараёна з'явіўся імправізаваны бел-чырвона-белы сцяг, выкананы з не менш чым за пяцьсот стужак. Асновай палатна стаў плот, які аб'ядноўвае дзве школы-адзінаццатую і дванаццатую.

— Мы партызанім. І будзем партызаніць, — кажа ўдзельніца акцыі, прыслала ў рэдакцыю «Моцных Навін» фота. — Сёння ноччу была эксперыментальная спроба сабраць позна ўвечары жадаючых. Як апынулася, для жлабінчан пазбавіцца паўнавартаснага сну для такой справы — толькі за радасць. Далей-болей. Гэта ўжо не патушыць. Як кажуць, давялі. З народам трэба сябраваць, а не спрабаваць задушыць яго штрафамі і маральным прэсінгам. Такая тактыка ўладаў дзейнічае з дакладнасцю ды наадварот.

Дарэчы, у 9 раніцы «сцяг» усё яшчэ быў на сваім месцы.
Паводле gomel.today