Жыць у прыгожым горадзе і дыхаць чыстым паветрам!
Грамадская ініцыятыва “Зялёны Мінск” 20 красавіка распачынае кампанію “Мінчане за зялёны горад”.

Зробім наш горад такім жа зялёным!
Мы бачым, як мінскія ўлады знішчаюць паркі і зялёныя зоны. Неабходна бараніць тыя кавалкі
жывой прыроды, што яшчэ захаваліся ў горадзе. Але таксама трэба памятаць, што будучыня
горада залежыць не толькі ад уладаў, але і ад кожнай мінская сям’і, ад кожнага мінчаніна.
Калі кожная мінская сям’я за год пасадзіць хаця б адно дрэва, Мінск — па-сапраўднаму стане зялёным горадам!
Усе мы хочам жыць у прыгожым горадзе і дыхаць чыстым паветрам. Уратуем экалогію Мінска!
Зробім наш горад зялёным! У суботу актывісты ініцыятывы “Зялёны Мінск” збяруцца, каб разам з жыхарамі Мінска пасадзіць алею.
Запрашаем далучацца ўсіх жадаючых.
Зацікаўленыя могуць звяртацца па тэлефоне (044) 752-55-67, Vel. (Алесь Кутасаў)