Жыхарка Бараўлян атрымала два гады хіміі і 9 тысяч рублёў штрафу за каментар пра генпракурора Шведа

Жыхарка Бараўлян 47-гадовая Наталля Красько атрымала два гады хіміі з накіраваннем у папраўчую ўстанову за негатыўны каментар пра генеральнага пракурора Андрэя Шведа, піша «Наша Ніва».

Фота «Нашай Нівы»

Фота «Нашай Нівы»

Жыхарка Бараўлян Наталля Красько атрымала 2 гады хіміі за каментар «генеральны пракурор — злачынец». Андрэй Швед падаў у суд за паклёп.

Суддзя даў столькі, колькі і прасіў пракурор.

Але суму кампенсацыі суд знізіў на 1 тысячу — цяпер Красько мусіць сплаціць Андрэю Шведу 9 тысяч рублёў.