Жыхару Баранавіцкага раёна прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» за размаляваныя прыпынкі

22 чэрвеня ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна агучаны вырак Яўгену Філіпаву, паведамляюць праваабаронцы. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала мужчыну вінаватым паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і асудзіла яго да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».

photo_2022_05_23_15_55_16_bdngy.jpg

Згодна з абвінавачаннем, Філіпаў 5-6 жніўня 2021 года наносіў выявы балончыкам на прыпынках у Баранавіцкім раёне. Гэтым ён прычыніў шкоду, якую ацанілі ў 33 рублі 48 капеек.